Падлетак хацеў зрабіць эфектнае сэлфі і ўпаў з воданапорнай вежы ў Барысаўскім раёне
Інцыдэнт адбыўся ўдзень 17 жніўня паблізу аграгарадка Лошніца.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 17-гадовы хлопец разам з сябрам знаходзіўся каля будынка закінутай воданапорнай станцыі. Падлетак вырашыў узняцца на дах, каб зрабіць сэлфі.
Падчас спробы пералезці з дрэва на дах будынка ён не ўтрымаўся і зваліўся з вышыні каля чатырох метраў.
У выніку падзення хлопец атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, пералом рукі і кампрэсійны пералом пазваночніка. Зараз ён знаходзіцца ў бальніцы, піша СК.