Ціханоўская: Любыя перамовы павінны ўлічваць, што на карту пастаўлена будучыня Беларусі
Напярэдадні перамоў Трампа, Зяленскага і лідараў ЕС Святлана Ціханоўская нагадала пра важнасць беларускага пытання. Пост пра гэта лідарка дэмакратычных сілаў апублікавала ў X.
Святлана Ціханоўская. Фота: Наша Ніва
«Мір павінен быць справядлівым і трывалым — Расію неабходна стрымліваць. Любыя перамовы таксама павінны ўлічваць, што на карту пастаўлена будучыня Беларусі», — напісала Ціханоўская.
Яна таксама адзначыла, што шануе намаганні Трампа па дасягненні міру.
Скрыншот: x.com/Tsihanouskaya
Сустрэча Трампа і Зяленскага запланавана на 18 жніўня ў 20:00 па Мінскім часе. А 21:15 Трамп павітае лідараў Еўрапейскага Саюза, а 21:30 яны зробяць сумесную фатаграфію.