БЕЛ Ł РУС

Праз затрымкі на мяжы некаторыя рэйсы з Варшавы да Мінска пераносяцца на суткі

18.08.2025 / 10:8

Nashaniva.com

Раніцай 18 жніўня ў прапускным пункце «Брэст» знаходзяцца 108 аўтобусаў і 4410 аўтамабіляў, паведамілі ў Памежным камітэце. «Люстэрка» заўважыла ў чатах па праходжанні мяжы, што некаторыя рэйсы з Варшавы пераносяцца на наступны дзень.

Ілюстрацыйны здымак

У чаты па праходжанні мяжы людзі перасылаюць паведамленні ад перавозчыкаў, дзе гаворыцца пра затрымкі аўтобусных рэйсаў з Варшавы. 

Напрыклад, аўтобус Ecolines Варшава-Мінск, які павінен быў адправіцца 17 жніўня ў 08:00, перанеслі на 14:00 18 жніўня.

Рэйс таго ж перавозчыка Варшава-Брэст-Баранавічы-Мінск, запланаваны на 1:20 18 жніўня, адправіцца ў 1:00 19 жніўня.

Паведамляюць і пра затрымкі іншых аўтобусаў.

«Амаль ва ўсіх перавозчыкаў затрымкі, звязаныя з тым, што аўтобусы не паспяваюць прайсці мяжу Беларусі і Польшчы, каб потым паспець вярнуцца», — пішуць пасажыры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула