Інфляцыя ў Беларусі дасягнула 7,4%
У канцы 2025 года эксперты Еўразійскага банку развіцця прагназуюць у Беларусі інфляцыю 7,7%.
Ілюстрацыйны здымак
Па падліках экспертаў, у ліпені гэтага года інфляцыя ў Беларусі склала 7,4%, у чэрвені - 7,3%. Паскарэнне інфляцый заўважна ў сектары паслуг: да 7, 6% у ліпені пасля 7, 1% месяцам раней, што звязана з павышэннем рэгуляваных тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.
Пры гэтым цэны на харчовыя тавары выраслі на 10,6% у гадавым выражэнні. Павольней за ўсё цэны раслі на нехарчовыя тавары: у гэтай катэгорыі інфляцыя склала ўсяго 3%.
Па прагнозах Еўразійскага банку развіцця, па выніках года інфляцыя ў Беларусі складзе 7,7%. Паводле ацэнкі аналітыкаў, на далейшы рост цэн будзе ўплываць актыўны спажывецкі попыт і павелічэнне рэальных заробкаў. Для параўнання: па выніках 2024 года інфляцыя складала 5,2%.