БЕЛ Ł РУС

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

18.08.2025 / 8:49

Nashaniva.com

«Байпол» наракае, што Ціханоўская і Вячорка адмаўляюцца вярнуць ім доступ да чат-бота плана «Перамога».

Аляксандр Азараў

Аляксандр Азараў, кіраўнік «Байпола» і руха «Закон і правапарадак», апублікаваў афіцыйную заяву. У ёй ён паведаміў, што план «Перамога» закрываецца, а ўсіх яго ўдзельнікаў «пераводзяць у рэзерв». 

«У мэтах забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў плана «Перамога», у сувязі са стратай доступу да чат-бота плана «Перамога» ў маі 2024 года і адмовай Святланы Ціханоўскай і Франака Вячоркі вярнуць яго, абвяшчаем пра закрыццё плана «Перамога» да асаблівага распараджэння. Усе ўдзельнікі плана пераведзены ў рэзерв», — піша Азараў.

Але, як абвешчана, застаюцца адказныя: 

Доступ у Азарава забралі пасля таго, як ён адправіў удзельнікам плана заклік прагаласаваць за яго на выбарах у Каардынацыйную раду.

Здымак, якім была праілюстраваная афіцыйная заява па выніках сустрэчы рухаў BYPOL і «Закон і правапарадак»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула