«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню
Лідары краін-удзельніц пасля анлайн-сустрэчы з Зяленскім заявілі пра гатоўнасць адыграць ключавую ролю ў будучых гарантыях бяспекі.
Уладзімір Зяленскі і лідары краін «Кааліцыі згодных» — прэзідэнт Францыі Макрон і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Стармер. Фота: Stefan Rousseau/PA via AP, Pool
У прыватнасці, гаворка ідзе пра шматнацыянальныя сілы, якія могуць быць разгорнутыя на тэрыторыі Украіны для абароны яе паветранай і марской прасторы, піша УНІАН.
У заяве таксама адзначаецца, што абавязкі Трампа па прадастаўленні Украіне гарантый бяспекі разглядаюцца як аснова будучага пагаднення, а кааліцыя будзе «апорным элементам» гэтай архітэктуры.
«Кааліцыя згодных» — гэта міжнароднае аб’яднанне больш як 30 краін, у асноўным еўрапейскіх, створанае ў сакавіку 2025 года па ініцыятыве прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера. Каардынацыйную ролю адыгрываюць Францыя і Вялікабрытанія. Мэта — падрыхтоўка да магчымай місіі на тэрыторыі Украіны пасля спынення баявых дзеянняў: кантроль над выкананнем перамір’я, абарона паветранай і марской прасторы, умацаванне бяспекі Еўропы.