БЕЛ Ł РУС

Мірсалімава запатрабавала ад «Мінскай праўды» выбачыцца за паклёп Азаронка

17.08.2025 / 21:2

Nashaniva.com

Прарасійская актывістка з Віцебска накіравала ў дзяржаўнае выданне скаргу на публікацыю прапагандыста Рыгора Азаронка, дзе яе імя згадвалася ў абразлівым кантэксце, і запатрабавала апублікаваць абвяржэнне ды публічна выбачыцца перад ёй.

Эльвіра Мірсалімава

Свой ліст яна апублікавала на ўласным тэлеграм-канале, заўважыў канал «Витебск, я гуляю! | Новости Витебска»

Эльвіру Мірсалімаву не задаволіў артыкул «Азаронак пра здраду «справа»: як ворагі Саюзнай дзяржавы разбураюць Расію і Беларусь знутры», які быў апублікаваны на старонках прапагандысцкага выдання 12 жніўня.

Ліст Мірсалімавай у «Мінскую праўду». Фота: тэлеграм-канал Мірсалімавай

Мірсалімаву, відаць, не задаволіла тое, што Азаронок прыпісаў ёй сувязі з YMCA, назваў яе сваякоў «змагарамі», абвінаваціў у працы на «заходніх гаспадароў», ва «ўціранні» ў расійскія структуры, напісанні скаргаў і нават у «навучанне ў секце».

«Аўтар Азаронок бездаказна і абразліва згадаў маё імя, чым нанёс мне асабістую абразу, ачарніў і дыскрэдытаваў у вачах грамадскасці з выкарыстаннем афіцыйнага СМІ. Усе сцвярджэнні адносна мяне з’яўляюцца ілжывымі і такімі, што ганьбяць маю рэпутацыю», — піша Мірсалімава.

Актывістка запатрабавала апублікаваць абвяржэнне гэтай інфармацыі і прынесці ёй публічныя прабачэнні.

Нагадаем, што ў сваёй калонцы ў «Мінскай праўдзе» Азаронак абвінаваціў у «здрадзе Саюзнай дзяржавы» шэраг прарасійскіх актывістаў у Беларусі. Пад яго крытыку трапілі: Эльвіра Мірсалімава, Міхаіл Юспа, Усевалад Шымаў, Сяргей Шыптэнка, Юрый Баранчык, Аляксандр Гронскі, Кірыл Авяр'янаў і Арцём Агафонаў. Прапагандыст заявіў, што ўсе яны «ўціраюцца ў давер» пад прарасійскімі лозунгамі, але нібыта працуюць на Захад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула