Беларускія школьнікі заваявалі 9 медалёў на міжнароднай алімпіядзе ў Кітаі
Упершыню ў гісторыі беларуская каманда вярнулася з Міжнароднай алімпіяды па навуках аб Зямлі з дзевяццю медалямі. Юныя географы паказалі адзін з найлепшых вынікаў у свеце.
Беларускія школьнікі на Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі. Фота: Міністэрства адукацыі Беларусі
XVIII Міжнародная алімпіяда па навуках аб Зямлі (IESO-2025) прайшла з 8 па 16 жніўня ў кітайскім Цзініне. У ёй удзельнічалі каля 130 школьнікаў з 31 краіны.
На алімпіядзе ўдзельнікі выконвалі тэарэтычныя і практычныя заданні, а таксама працавалі ў камандных праектах ESP і ITFI.
Упершыню ў гісторыі беларускія юныя географы заваявалі адразу дзевяць медалёў: два залатыя, тры срэбныя і чатыры бронзавыя.
-
Мікалай Місіюк, выпускнік гімназіі №2 Брэста — заваяваў золата і срэбра. У пачатку жніўні ён таксама стаў абсалютным пераможцам Міжнароднай геаграфічнай алімпіяды. Сёлета без экзаменаў паступіў на факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Настаўніца Юлія Багдасарава адзначае, што Мікалай ніколі не меў рэпетытараў, але мог займацца геаграфіяй па 7—8 гадзін на дзень.
-
Аляксандр Шалкоўскі, выпускнік Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №1 — золата і бронзу.
-
Лізавета Цаўко, выпускніца гімназіі №1 імя абаронцаў Брэсцкай крэпасці — два срэбра і бронзу.
-
Аляксей Клімко, выпускнік СШ №118 імя К. К. Ракасоўскага ў Мінску — дзве бронзы.
Заваяваныя беларускай камандай медалі. Фота: Міністэрства адукацыі Беларусі
Каманду рыхтавалі кандыдаты геаграфічных навук: першы прарэктар БДУ Дзмітрый Курловіч і дэкан факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Алена Кальмакова. Усе чацвёра маладых пераможцаў ужо сталі студэнтамі БДУ.