БЕЛ Ł РУС

Апрануцца ў бабуліны фіранкі. Беларускі брэнд паказаў новую калекцыю

17.08.2025 / 18:27

Nashaniva.com

Лімітаваную калекцыю пад назвай FIRANKI, зробленую з вінтажных фіранак, прадэманстраваў папулярны мінска-варшаўскі брэнд TSUDA.

Фота: TSUDA

Калекцыя ўжо даступная для замовы на сайце брэнду, піша выданне CityDog.

У яе ўвайшлі лонгсліў, камізэлька, штаны і шорты з тканіны, а таксама спадніца-фартух з чатырох панэляў — кожная з гэтых рэчаў зробленая з унікальнай вінтажнай фіранкі. 

View this post on Instagram

A post shared by TSUDA | belarusian fashion project (@tsuda_project)

У новай калекцыі ёсць і сумкі. Першы варыянт — тэкстыльны шопер з вонкавай кішэняй з вінтажнай фіранкі і фірмовай бірулькай-ключом. У гэтай мадэлі ёсць два рамяні — на плячо і праз цела. Другі варыянт — шопер, цалкам зроблены з вінтажнай фіранкі.

Кошт рэчаў вар’іруецца ад 59,95 еўра (каля 210 руб.) за шопер да 100,95 еўра (347 руб.) за штаны з вінтажных фіранак.

View this post on Instagram

A post shared by TSUDA | belarusian fashion project (@tsuda_project)

Заснавальніца брэнду Ганна ўжо некалькі гадоў развівае TSUDA. Яе адзенне — гэта праява любові да Беларусі. У ліпені 2023 года яна абвясціла пра рэінкарнацыю брэнду ў Варшаве:

«Я лічу, што добра рабіць можна толькі тое, што цябе шчыра хвалюе. Таму праект пра маю родную краіну Беларусь, дзе я больш не жыву, пра моду і пра адзенне.

TSUDA — гэта мой асабісты сумленны водгук на тое, што зараз адбываецца з маёй краінай. Я буду паказваць гэта так, як лепш за ўсё ўмею: праз творчасць і добрае адзенне. Гoў рабіць!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула