БЕЛ Ł РУС

У Мінску пакажуць метэарыт, які ўпаў на Беларусь у пачатку года

17.08.2025 / 17:47

Nashaniva.com

Падзенне метэарыта «Смалявічы» стала першым пацверджаным выпадкам у гісторыі Беларусі.

Падзенне метэарыта «Смалявічы», зафіксаванае камерамі Беларускай метэорнай сеткі. Скрыншоты відэа 

Фрагменты нябеснага цела пакажуць у Мінскім планетарыі, піша яго тэлеграм-канал.

Метеарыт быў выяўлены на пачатку 2025 года і афіцыйна зарэгістраваны ў міжнароднай базе Meteoritical Bulletin Database. Камісія спецыялістаў пацвердзіла яго паходжанне, а Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адзначыла яго значнасць для краіны.

Гэта ўнікальная знаходка для краіны: За ўсю гісторыю гэта толькі сёмы метэарыт, знойдзены на Беларусі, і адзіны, падзенне якога дакладна зафіксавана.

Экспазіцыя, у якой будуць прадстаўлены фрагменты метэарыта «Смалявічы», перададзеныя валанцёрамі, адкрыецца 20 жніўня а 19-й гадзіне ў зорнай зале Мінскага планетарыя. 

Фрагмент метэарыта, знойдзены ў полі пад Смалявічамі. Фота: Анлайнер. 

Пра знаходку ў межах навукова-папулярнага праекта «Трыбуна вучонага» раскажа каардынатар Беларускай метэорнай сеткі Юрый Гарачка. Менавіта камеры гэтай сеткі зафіксавалі палёт «каляднага баліда» над Мінскам і Смалявічамі. Гэта дазволіла дакладна вызначыць зону падзення і адшукаць яго фрагменты ў Смалявіцкім раёне.

Метэарыт «Смалявічы» надалей будзе прадстаўлены ў пастаяннай экспазіцыі планетарыя і яго можна будзе пабачыць падчас зорных сеансаў ці на спецыяльных лекцыях для навучэнцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула