БЕЛ Ł РУС

Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ

17.08.2025 / 16:2

Nashaniva.com

Здымак быў зроблены ў прэзідэнцкім самалёце ў час пералёту на Аляску, дзе прэзідэнт ЗША сустракаўся з Уладзімірам Пуціным.

Здымак з борта амерыканскага прэзідэнта апублікаваў у сваім інстаграме вядомы амерыканскі журналіст і тэлевядучы канала Fox News Брэт Баер, які пасля браў інтэрв'ю ў Дональда Трампа. 

«Ён размаўляе па тэлефоне з кіраўніком Беларусі», — падпісаў фота Баер.

На фота перад Трампам ляжыць тэчка з дакументамі, але тыцкаецца ў мабільным тэлефоне, пакладзеным паўзверх іх. 

Нагадаем, што напярэдадні сустрэчы з расійскім прэзідэнтам на Алясцы 15 жніўня Дональд Трамп патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку. Падчас размовы амерыканскі прэзідэнт падзякаваў Лукашэнку за вызваленне 16 зняволеных і абмеркаваў магчымасць далейшага вызвалення яшчэ 1300 чалавек. Лукашэнка ў сваю чаргу заявіў, што праца над вызваленнем палітвязняў працягваецца, і запрасіў Дональда Трампа разам з сям’ёй наведаць Беларусь. Запрашэнне нібыта было прынята.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула