БЕЛ Ł РУС

Хлопец патануў падчас дайвінгу ў Геленджыку, бо інструктары забыліся запоўніць балон

17.08.2025 / 13:55

Nashaniva.com

26-гадовы Максім замовіў апусканне на глыбіню разам са сваёй дзяўчынай. Ён прыехаў 16 жніўня ў дайвінг-клуб, які знаходзіцца на Тонкім мысе. Яму правялі інструктаж, але забыліся пра галоўнае — ягоны балон застаўся пустым, піша расійскі канал 112.

Пачалося апусканне, падчас якога хлопец адстаў ад групы. Калі ён зразумеў, што ў яго няма паветра, ён паспрабаваў дыхаць самастойна, але безвынікова.

Цела дасталі на бераг і спрабавалі рэанімаваць, але не змаглі. Хлопец памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула