П’яная бухгалтарка збіла фельчарку брыгады хуткай дапамогі
Раней 44-гадовую мінчанку судзілі за смерць мужа — яна нанесла яму «цяжкія цялесныя пашкоджанні», ад якіх ён памёр. Цяпер новы прысуд.
Ілюстрацыйны здымак
У той дзень абвінавачаная, перапіўшы, адправілася на прагулку па вул. Каліноўскага, як раптам адчула сябе дрэнна. Спагадлівы прахожы выклікаў ёй хуткую дапамогу, распавядаюць «Мінск-Навіны».
У машыне хуткай жанчына пачала паводзіць сябе неадэкватна — абражала медыкаў, якія спрабавалі аказаць ёй дапамогу, а затым і ўвогуле ўдарыла фельчарку нагой у ключыцу, з-за чаго ў той здарыўся пералом.
Супраць жанчыны завялі крымінальную справу за хуліганства. Яе дзеянні зафіксавалі відэарэгістратары медработнікаў. Віну яна цалкам прызнала, раскаялася, кампенсавала пацярпелай маральную шкоду.
— Абвінавачаная працуе бухгалтарам у прыватнай кампаніі, раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання мужу, які ад атрыманых траўм памёр, — пракаментавала старшы памочнік пракурора Першамайскага раёна Юлія Лугаўская, якая выступала па гэтай крымінальнай справе дзяржаўным абвінаваўцам.
Суд прызнаў жанчыну вінаватай і
прызначыў ёй два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прымяніўшы закон аб амністыі, суд часткова вызваліў яе ад пакарання на тэрмін 1 год.