БЕЛ Ł РУС

Кубракоў сустрэўся з прэзідэнтам Інтэрпала і абмеркаваў «міжнароднае супрацоўніцтва»

17.08.2025 / 11:49

Nashaniva.com

Дэлегацыя МУС Беларусі на чале з міністрам Іванам Кубраковым знаходзіцца з афіцыйным візітам у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам на мерапрыемствах, прысвечаным 80-годдзю Традыцыйнага дня сіл народнай грамадскай бяспекі В’етнама і 20-годдзю Усенароднага дня абароны нацыянальнай бяспекі.

Фота: прэс-служба МУС

Як паведамляе прэс-служба МУС, міністр грамадскай бяспекі В’етнама генерал арміі Лыонг Там Куанг падзякаваў беларускім калегам за візіт і выказаў упэўненасць у далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння ў барацьбе са злачыннасцю. Іван Кубракоў правёў перамовы з кіраўнікамі органаў унутраных спраў і грамадскай бяспекі.

Таксама ён сустрэўся з прэзідэнтам Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі — Інтэрпал Ахмедам Насерам Аль Раісі.

«Кіраўнікі абмеркавалі ключавыя пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю, умацавання каналаў узаемадзеяння паміж праваахоўнымі органамі, а таксама перспектывы рэалізацыі сумесных ініцыятыў у галіне супрацьдзеяння арганізаванай злачыннасці», — паведамляе прэс-служба МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула