Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі
Выратавальнікі ліквідуюць наступствы непагоды ў населеных пунктах Магілёўскай і Брэсцкай абласцей, піша БЕЛТА.
Па аператыўных даных, з-за навальнічнага фронту пацярпелі Кіраўск, аграгарадок Заеліца Глускага раёна Магілёўскай вобласці, аграгарадок Жыдча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Пашкоджаны дахі 16 жылых і аднаго нежылога дома, вытворчага будынка, двух аб’ектаў сацкультбыту. Таксама зафіксавана пяць выпадкаў падзення дрэў.
Пацярпелых няма.