БЕЛ Ł РУС

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»

17.08.2025 / 09:37

Nashaniva.com

Паводле мясцовай раёнкі, у прыёмным аддзяленні райбальніцы, мужчына «негатыўна і абразліва» выказваўся на адрас Лукашэнкі.

Ва Уздзенскім раёне быў затрыманы мясцовы жыхар за публічнае выказванне абразлівага характару на адрас Лукашэнкі. 

На заўвагі супрацоўнікаў міліцыі, што знаходзіліся ў аддзяленні, «ніяк не рэагаваў», сцвярджае «Чырвоная зорка». Міліцыянты затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну», піша выданне.

Мужчыну абвінавацілі па ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), яго ўзялі пад варту.

Ці быў ужо суд, не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула