З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне
Згодна з мірнымі прапановамі, якія абмеркавалі Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп на саміце на Алясцы, Расія адмовіцца ад невялікіх участкаў акупаванай Украіны, а Кіеў саступіць часткі сваіх усходніх зямель, якія Масква не змагла захапіць, паведамілі крыніцы.
Дональд Трамп з Уладзімірам Пуціным, 15 жніўня 2025 г., Аляска. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson
Агенцтва Reuters публікуе прапановы, агучаныя расійскім бокам па спыненні вайны ва Украіне.
Паводле крыніц агенцтва, галоўныя патрабаванні былі такімі:
- УСУ выйдуць з Данецкай і Луганскай абласцей, але пад кантроль Украіны вяртаюцца невялікія ўчасткі ў Сумскай і Харкаўскай абласцях.
- Перамір'я да падпісання паўнавартаснага пагаднення не плануецца.
- Фармальнае прызнанне суверэнітэту Расіі над Крымам.
- Адмена часткі санкцый супраць РФ.
- Забарона для Украіны на ўступленне ў НАТА, хаця магчымыя пэўныя гарантыі бяспекі для Украіны.
- Афіцыйны статус рускай мовы ў некаторых частках Украіны ці па ўсёй Украіне, а таксама правы для РПЦ свабодна дзейнічаць у краіне.