БЕЛ Ł РУС

Спецслужбы стварылі фэйкавы бот нібыта для эвакуацыі тых, хто дасылаў інфармацыю «Беларускаму Гаюну»

17.08.2025 / 7:46

Nashaniva.com

Праваабаронцы Dissidentby папярэдзілі пра стварэнне спецслужбамі фэйкавага чат-бота іх арганізацыі і просяць не дасылаць туды ніякай інфармацыі. 

«Бот створаны для аператыўнай эвакуацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адпраўлялі інфармацыю ў «Беларускі Гаюн | Belarusian Hajun project» і баяцца за сваю бяспеку», — гаворыцца ў апісанні да фэйкавага бота @dissidentby_evacuation_bot. 

«Гэты бот з'яўляецца фэйкавым, яго стварылі беларускія спецслужбы — ні ў якім разе не дасылайце туды інфармацыю», даводзяць праваабаронцы.

Па іх словах, у Dissidentby няма бота для сувязі. З праваабаронцамі арганізацыі звязваюцца праз сайт dissidentby.com (stayrebel.fun — даступны без VPN) або праз кантакты ў апісанні канала @dissidentBY. 

Акрамя гэтага, яны вядуць сацыяльныя сеткі на беларускай мове.

Калі ласка, правярайце любыя акаўнты і кантакты для сувязі, папярэджвае Dissidentby. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула