БЕЛ Ł РУС

На праспекце Пушкіна ў Мінску МАЗ занесла, развярнула, і ён урэзаўся ў агароджу

16.08.2025 / 15:29

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння днём, паведамляе ДАІ.

25-гадовы кіроўца МАЗа з паўпрычэпам, рухаючыся ў крайняй правай паласе па ходзе руху паблізу дома № 34, не ўлічыў умовы надвор'я. не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго здзейсніў наезд на бардзюрны камень і агароджу.

У выніку ДТЗ аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, пацярпелых няма.

Фота: ДАІ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула