БЕЛ Ł РУС

19-гадовая дзяўчына, што не ўмее плаваць, пайшла на Мінскім моры сустракаць світанак на сапбордзе

16.08.2025 / 15:19

Nashaniva.com

Раніцай паступіў званок ад сястры пра знікненне дзяўчыны.

Фота: Таварыства выратавання на водах

Высветлілася, што дзяўчына ўпала з сапборда, а паколькі плаваць не ўмела і выбілася з сіл, то пачала крычаць пра дапамогу, паведамляе Таварыства выратавання на водах.

Да яе падплыў мужчына, які трымаў дзяўчыну да прыезду ратавальнікаў.

У выніку дзяўчыну забралі ратавальнікі ратавальнай станцыі «Заслаўе-1».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула