БЕЛ Ł РУС

У Індыі і Пакістане з-за моцных дажджоў і паводак загінулі больш за 300 чалавек

16.08.2025 / 13:9

Nashaniva.com

У рэгіёне Гімалаяў у Пакістане і Індыі з-за моцных дажджоў адбыліся паводкі і апоўзні, у выніку якіх загінулі не менш за 321 чалавек — толькі за апошнія 48 гадзін, піша Bild.

Фота: Muhammad Sajjab / AP

Улады паведамілі, што ратавальнікі працягваюць пошукі зніклых без вестак: «Сітуацыя жудасная. Мы спрабуем выратаваць, магчыма, некалькі дзясяткаў, а можа, і сотні людзей».

У Індыі ўжо ўдалося выратаваць каля 170 чалавек, многія з іх атрымалі сур’ёзныя траўмы і былі дастаўлены ў бальніцы.

«Целы ўсё яшчэ дастаюць з бруду», — паведаміў галоўны ўрач клінікі Юдхвір Котвал у раёне Кіштвар.

Цяперашні мусон у Паўднёвай Азіі лічыцца асабліва разбуральным: за ўвесь перыяд у Пакістане ўжо зафіксавана больш за 430 загінулых. На поўначы Індыі, па даных экспертаў, колькасць ападкаў перавысіла леташні ўзровень на 73%.

Метэаролагі працягваюць папярэджваць пра моцныя дажджы ў рэгіёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула