БЕЛ Ł РУС

Віктар Бабарыка знаходзіцца ў атрадзе, працуе ў пякарні

16.08.2025 / 12:21

Nashaniva.com

У атрад Бабарыку вярнулі з медсанчасткі, куды ў сваю чаргу трапіў з памяшкання камернага тыпу.

Фота з тэлеграм-канала Рамана Пратасевіча

Асуджаны на 14 гадоў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта на выбарах-2020 Віктар Бабарыка знаходзіцца ў сваім атрадзе і зноў працуе ў пякарні, піша «Позірк».

Былы банкір адбывае 14-гадовы тэрмін у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку.

У атрад Бабарыка быў вернуты з медсанчасткі, куды ў сваю чаргу трапіў з памяшкання камернага тыпу (ПКТ).

У пякарню яго вызначылі пасля этапавання ў наваполацкую калонію для адбыцця пакарання. Паведамлялася, што ён працаваў там апальшчыкам у 30-градусную спякоту і ўкладчыкам хлебабулачных вырабаў.

У красавіку 2023 года з’явілася інфармацыя аб шпіталізацыі Бабарыкі ў наваполацкую бальніцу са слядамі збіцця і пнеўматораксам. У ліпені таго ж года адміністрацыя калоніі паведаміла сваякам Бабарыкі, што ён знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, яго здароўю «нічога не пагражае».

З лютага 2023 года Віктар Бабарыка ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада (інфармацыйнай блакады), які праваабарончая супольнасць лічыць цяжкім парушэннем правоў чалавека.

У студзені 2025 года былы апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч, які пайшоў на здзелку з уладамі, размясціў у сябе фатаграфіі і відэазварот Бабарыкі да родных. З тых часоў пра яго зноў нічога не было вядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула