БЕЛ Ł РУС

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

16.08.2025 / 8:30

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША вырашыў не ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі і яе гандлёвых партнёраў пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Фота: Jae C. Hong / AP

«Улічваючы тое, што адбылося сёння, думаю, мне не трэба думаць пра гэта зараз. Магчыма, я падумаю пра гэта праз два-тры тыдні, але цяпер нам не трэба пра гэта думаць», — сказаў Трамп у інтэрв’ю Fox News.

Па яго словах, перамовы з расійскім прэзідэнтам прайшлі «вельмі добра». «Гэта была вельмі цёплая сустрэча. Я думаю, мы вельмі блізкія да здзелкі», — адзначыў кіраўнік Белага дома. Ён дадаў, што Пуцін не толькі падтрымлівае ідэю міру ва Украіне, але «хоча, каб гэта адбылося».

Трамп заявіў, што цяпер спыненне агню і мірнае ўрэгуляванне залежаць ад украінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і параіў Кіеву заключыць здзелку з Масквой. 

Чытайце таксама:

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей

Для Украіны застаецца няпэўнасць, Зяленскі сустрэчу прэзідэнтаў ЗША і Расіі так і не пракаментаваў

Каментары да артыкула