БЕЛ Ł РУС

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ

15.08.2025 / 23:33

Nashaniva.com

Незвычайнага бусла 10 жніўня заўважыла Святлана Панькова на полі каля трасы Гродна-Ліда. І гэта не чорны бусел, а белы бусел з незвычайнай афарбоўкай, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота Святланы Паньковай, чат «Птушкі з фотастужкі»

Жанчына піша:

«Убачыўшы такога чарнявенькага бусла, узрадавалася: О! Чорны бусел! Прыгледзеўшыся, зразумела, што не ён… Потым падумала, што гэта звычайны бусел так выпэцкаўся. Але не, настолькі ідэальна не выпэцкаешся. Гэта была такая афарбоўка!

Звычайныя белыя буслы падляталі да яго з цікавасцю і тут жа шарахаліся ад яго… Гэты бусел-мулат так і трымаўся асабняком… Чарада яго не прыняла… А ўвогуле, чаго толькі прырода не створыць!»

Спецыялісты мяркуюць, што гэта рэдкая колеравая аберацыя (мутацыя). Магчыма, у птушкі меланізм — празмерная колькасць чорнага пігменту (меланіну) у пёрах, што дае шэрае або дымчатае адценне замест белага.

Чытайце таксама:

У галасаванні за птушку 2026 года перамог чорны бусел

Беларус паказаў гіганцкую колькасць буслоў у адным месцы ВІДЭА

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА

Каментары да артыкула