Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся
Замест ад пачатку запланаванай сустрэчы адзін на адзін першая частка перамоваў праходзіць у фармаце 3 на 3.
Акрамя Пуціна, у перамовах з расійскага боку бяруць удзел міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў і памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў. Трампа суправаджаюць, як раней анансавалася, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа і спецпрадстаўнік Стыў Уіткаф.
Сустрэча ідзе без журналістаў, ім загадалі выйсці праз некалькі хвілін пасля пачатку сустрэчы, не адказаўшы ні на адно іх пытанне.
Паведамляецца, што перамовы ў закрытым фармаце працягнуцца каля 6 гадзін.
Чытайце таксама:
Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце
Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе
На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым