БЕЛ Ł РУС

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе

15.08.2025 / 22:11

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт заявіла, што запланаваны фармат перамоў Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным зменены. Замест сустрэчы прэзідэнтаў сам-насам будзе фармат «тры на тры», у якім з амерыканскага боку будуць удзельнічаць дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнік Стыў Уіткаф, піша Бі-бі-сі.

Акцыя супраць прыезду Пуціна ў Анкорыджы на Алясцы. Фота: Fatih Aktas/Anadolu via Getty Images

Пра тое, ці будзе прапарцыйна пашыраны ў гэтай частцы перамоў склад расійскай дэлегацыі, Лівіт не сказала.

Раней меркавалася, што прэзідэнты ЗША і Расіі спачатку пагавораць удваіх, а пазней на працоўным сняданку да іх далучацца іншыя афіцыйныя асобы.

Па словах Лівіт, паводле новага плана ў другой частцы перамоў да лідараў з амерыканскага боку далучацца міністр фінансаў Скот Бесент, міністр гандлю Говард Латнік, міністр абароны Піт Хегсет і кіраўнік апарата прэзідэнта ЗША С'юзі Уайлс.

Чытайце таксама:

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым

Трамп напярэдадні вылету на саміт з Пуціным: Стаўкі высокія

Трампа на Аляску суправаджаюць дзяржсакратар Рубіа і кіраўнік ЦРУ Рэткліф

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы

Сяргей Лаўроў прыбыў на Аляску на перамовы Трампа і Пуціна ў кофце з надпісам СССР

Каментары да артыкула