БЕЛ Ł РУС

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым

15.08.2025 / 21:55

Nashaniva.com

Крэмль правёў спецаперацыю, звязаную з пералётам нібыта самалёта Уладзіміра Пуціна на Аляску. За палётам борта, які многія лічылі прэзідэнцкім, у рэжыме рэальнага часу сачылі каля 450 тысяч чалавек праз Flightradar24. Аж аказалася, што насамрэч Пуціна ў ім не было, піша «Агентство».

15 жніўня ў 9:46 па мясцовым часе (20:46 па Маскве) у Анкорыджы прызямліўся Ту-214 з нумарам RA-64531. Расійскія СМІ, у тым ліку «Коммерсант», Mash і Baza, паведамілі, што на ім прыляцеў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін для сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Але праз паўгадзіны журналіст крамлёўскага пула Павел Зарубін удакладніў, што гэта быў адзін з самалётаў спецатрада «Расія», але не асноўны борт Пуціна.

Прыблізна ў гэты ж самы час у раёне берагоў Аляскі з’явіўся сігнал ад Іл-96 з нумарам RA-96025, які праз некалькі хвілін знік з радараў. Самалёт вылецеў з Санкт-Пецярбурга, але дакладныя даныя пра месца яго пасадкі адсутнічаюць.

Гэты Іл-96 раней лічыўся рэзервовым бортам прэзідэнта: у чэрвені 2023 года ён лётаў у Мінск, калі Пуцін удзельнічаў у Еўразійскім эканамічным форуме, а таксама выконваў рэйс Масква—Санкт-Пецярбург у дні працы Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

Чытайце таксама:

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска

Трамп напярэдадні вылету на саміт з Пуціным: Стаўкі высокія

Трампа на Аляску суправаджаюць дзяржсакратар Рубіа і кіраўнік ЦРУ Рэткліф

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы

Каментары да артыкула