Назвалі сярэдні заробак у «Вялікім камені» і беларускіх СЭЗ
Белстат абнавіў звесткі пра сярэднія заробкі ў індустрыяльным парку «Вялікі камень», а таксама ў свабодных эканамічных зонах (СЭЗ), піша Myfin.by.
Фота: Wikimedia Commons
Паводле інфармацыі Белстата, у індустрыяльным парку «Вялікі камень» намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у студзені — чэрвені 2025 года склаў 3689,7 рубля. Для параўнання: у аналагічны перыяд 2024 года сярэдні заробак тут быў на ўзроўні 3463,5 рубля.
Сярэднеспісачная колькасць работнікаў па выніках I паўгоддзя бягучага года склала 3655 чалавек (I паўгоддзе 2024 года — 3027 чалавек). Колькасць зарэгістраваных рэзідэнтаў парку «Вялікі камень» на канец справаздачнага перыяду склала 154 (+21 рэзідэнт да аналагічнай даты 2024 года).
У студзені — чэрвені 2025 года намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў свабодных эканамічных зонаў выйшаў на ўзровень 2657 рублёў (+15,5% да студзеня — чэрвеня 2024 года). Максімальны паказчык адзначаны ў СЭЗ «Мінск» (3395,3 рубля), мінімальны — у СЭЗ «Магілёў» (2366,3 рубля).
Сярэдняспісачная колькасць работнікаў усіх СЭЗ склала 136 739 чалавек (больш за ўсё ў СЭЗ «Гомель-Ратон» — 29 629 чалавек). Колькасць зарэгістраваных рэзідэнтаў па стане на 1 ліпеня 2025 года — 435 (больш за ўсё ў СЭЗ «Мінск» — 108).
Чытайце таксама:
Гадавая інфляцыя ў Беларусі працягвае расці
Стала вядома, якія рэгіёны Беларусі самыя аўтамабілізаваныя
Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала