БЕЛ Ł РУС

УСУ адкінулі расійскія войскі пад Дабраполлем

15.08.2025 / 20:50

Nashaniva.com

DeepState абнавіў карту фронту ў раёне Дабраполля. Па даных партала, Узброеным сілам Украіны ўдалося адкінуць расійскія войскі паблізу сёлаў Рубежнае, Залаты Калодзезь, Вясёлае, Вольнае, Шахавое, Ніканараўка і Сухецкае, піша РБК-Украіна.

Падраздзяленне «Азоў» таксама пацвердзіла зачыстку шэрагу населеных пунктаў каля Дабраполля. Паведамляецца, што за апошнія трое сутак на гэтым участку фронту 1-ы корпус НГУ «Азоў» разам з сумежнымі і падначаленымі падраздзяленнямі спынілі расійскае прасоўванне.

У выніку пошукава-ўдарных дзеянняў зачышчаныя наступныя населеныя пункты: Грузскае, Рубежнае, Новавадзяное, Пятроўка, Вясёлае, Залаты Калодзезь. Праціўнік, як сцвярджаецца, панёс значныя страты ў жывой сіле.

Чытайце таксама:

Прарыў расіян каля Дабраполля: ці сапраўды УСУ ўдалося нейтралізаваць пагрозу

УСУ: Сітуацыя на Дабрапольскім кірунку стабілізуецца

У 14 населеных пунктах Данецкай вобласці абвясцілі абавязковую эвакуацыю сем'яў з дзецьмі

Зяленскі паведаміў пра «добрыя навіны» і расказаў, што адбылося каля Дабраполля

«У бліжэйшыя гадзіны вырашыцца лёс 29% тэрыторыі ДНР, што засталіся пад кантролем Украіны»

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

У Пакроўску зачысцілі ўсе расійскія ДРГ

Каментары да артыкула