БЕЛ Ł РУС

Адным перад суседзямі сорамна, другія радуюцца кавунам памерам з персік. Беларусы паказваюць ураджай

16.08.2025 / 12:49

Nashaniva.com

Анамальна дажджлівае лета ўнесла свае карэктывы ў планы вяскоўцаў і дачнікаў. Беларусы ў сацсетках паказваюць, што атрымалася вырасціць. Але ж нават да няўдач ставяцца з гумарам.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У Таццяны з Віцебшчыны капуста сёлета вырасла такога памеру, што жанчына лёгка трымае ў адной руцэ адразу два качаны — яблыкі часам бываюць большыя.

— Не паспелі беларусы адысці ад думкі, што ў іх бульба сёлета будзе толькі на вялікія царкоўныя святы, дык цяпер небывалы ўраджай капусты на нас наваліўся. Мала таго, што яго да нас нехта еў, але нешта ж і нам засталося. Столькі рэцэптаў у галаве круціцца — нават не ведаю, з якога пачаць. Людзі добрыя, парайце, як захаваць ураджай і нават яго памножыць.

@statsiana #урожай ♬ eating sound - unknown

У іншым відэа жанчына паказвае, што з кабачкамі ёй сёлета таксама не пашанцавала. Кажа, нават сорамна перад суседзямі: ужо сярэдзіна жніўня, а прапанаваць ім няма чаго.

У каментарыях людзі пішуць, што таксама засталіся амаль без ураджаю: «Ні гарбузоў, ні кабачкоў. Толькі агуркі ўрадзілі і часнок, ну і цыбулі небагата…». Адна з каментатарак адзначыла, што ўпершыню адчула сябе самотнай, бо ніхто не прапаноўваў кабачкі.

@statsiana #урожай#беларусь ♬ оригинальный звук - Татьяна

Дарэчы, знаходлівыя беларусы, якія засталіся без кабачкоў, пачалі паказваць у сацыяльных сетках, што з лісця кабачка можна зрабіць дудачку — хаця б дзеці задаволены.

Марыя смяецца і просіць не зайздросціць яе кавунам. Яна дэманструе тры кавуны памерам з персікі. Кажа, што гэта тры розныя гатункі.

@maria_maria13_02 Арбузы . Смотрим и не завидуем #арбузы #беларусь #урожай #лето2025 #участок ♬ оригинальный звук - Мария

Грушы яе таксама не парадавалі: жанчына жартуе, што сёлета яны «чэры». І сліў праз летнія замаразкі засталося няшмат.

Мужчына з Віцебшчыны ў сацсетках жартуе, што ў яго атрымалася вырасціць новы сорт бульбы — «глыба». Разглядзець дробную бульбачку ў зямлі даволі складана.

 

@pettersonn1 невиданный урожай #беларусь #урожай2025 #картошка ♬ оригинальный звук - pettersonn1

Яшчэ адна Таццяна расказвае, што звычайна капала бульбу ў верасні, але праз спецыфічнае надвор’е сёлета вырашыла пачаць раней.

— Ураджай мог бы быць большым, але дзякуй і за гэта. Пасля туману ў ліпені і моцных дажджоў добра, што бульба наогул ёсць.

 

@lebedinaya_staya Копаем картошку в августе, всегда копали в сентябре, но погода вносит свои коррективы. Урожай мог бы быть больше, но спасибо и на этом. После тумана в июле и обильных дождей, хорошо, что вообще она есть. #нарочь #урожай2025 #картошка2025 #бульба #картошкабеларусь ♬ original sound - policeinparis

— Шэсць пачкаў фасолі — і ўсяго столькі, нарэшце саспела спаржавая фасоля. Гэта 13 жніўня я буду здымаць — ну вельмі мала, пакрыўджана распавядае яшчэ адна гаспадыня.

 

@mama_azara 13.08.2025 первый съем фасоли #август2025 #беларусь #спаржеваяфасоль #урожай #глазабоятсярукиделают ♬ оригинальный звук - mama_Azara

Юлія падзялілася ў тыктоку відэа, як яе сястра іранічна хваліцца ўраджаем — на відэа пры гэтым практычна нічога няма.

— Юлька, каб ты разумела: гэта вось перац. Хочаш, дам нават табе палову, бо баюся, што мы ўсё не з’ямо. Бачыла, які вялікі?! На гэтай градцы гуркі. Тут, як ты ўжо здагадалася, цыбуля. Тут вось у мяне кінза. Тут я ўжо не памятаю, што павінна было расці, але ж усё вырасла… Адзінае, што вырасла — гэта шчаўе.

 

@yulia98258 Урожай 2025 #природа#огород#беларусь#сестра#лето2025 ♬ оригинальный звук - Yulia

Наталля радуецца ўраджаю цыбулі. Цыбуліны ў яе памерам з кулак.

— Памятаеце, казала, што сёлета цыбуля — гаўно? Прашу прабачэння ў цыбулі. Сёлета хаця б цыбуля ёсць, дзякуй Богу.

Каментатары таксама пішуць, што ў іх цыбулі і часнаку сёлета вырасла шмат.

@natasha_dovgel #урожай #беларусь #лето #2025 ♬ оригинальный звук - ПИУ от Наташи Довгель

Ірына кажа, што на Гомельшчыне не чакала сёлета цудаў. Але ў выніку здзіўлена ўраджаем цыбулі.

 

@_irabogbanova_ собираемся урожай лука 27 августа Гомель#лето #самасебережиссер #урожай #лук #выкапываемлук#огородники #садогород #врек #утроогородника #хорошийурожай #домиквдеревне #хорошийдень #толькопозитив #восадуливогороде #мирвокругнас #жизнь #тикток #tiktok #беларусь ♬ BestAkkordion - BestAkkordion

Шмат хто з беларусаў скардзіцца ў тыктоку на тое, што памідоры загубіла фітафтора. Адзін з мужчын прадэманстраваў, што яго ўраджай яна таксама пашкодзіла. Але спадзяецца, што хаця б на дзве-тры салаты сабраць гародніны атрымаецца.

 

@maks_enigma #беларусь#помидоры#фитофтора#огород#беларускаямова#беларускамоўныцікток#рэк#беларус#урожай ♬ оригинальный звук - MaksFaktor

Але ёсць і тыя, каму пашанцавала. Адна жанчына пахвалілася тым, што ўпершыню змагла вырасціць тамат, які важыць больш за кілаграм.

 

@klundevka Сорт "Бычье сердце". #клюндевскиеистории #клюндевка #томаты #урожай2025 #беларусь ♬ Джон Грей - Концертный эстрадный ансамбль п/у Георгия Гараняна

Затое ў Брэсцкай вобласці Алена з гонарам дэманструе ўраджай персікаў.

 

@elen.zhuk #урожай2025 #персики #персиковоедерево #беларусь #брестскаяобласть ♬ оригинальный звук - Елена Жук

А на Магілёўшчыне Наталля пахвалілася ўраджаем нектарынаў.

@nzhuravlevich.2.0 Очень сладкие домашние нектарины #нектарин #персик #домашнийнектарин #урожай2025 #дача #могилев #беларусь ♬ Мир зеленого цвета - Леонид Агутин & JONY

Чытайце таксама:

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу

«Ахранець проста. Купляйце беларускае». Пакупніца абурылася напаўгнілымі кабачкамі ў краме

У крамах будуць прадаваць бульбу «Умка»

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў

Каментары да артыкула