БЕЛ Ł РУС

У Сляпянцы на Каліноўскага ў Мінску патануў рыбак

15.08.2025 / 15:27

Nashaniva.com

У чацвер ноччу мінакі знайшлі і выцягнулі на бераг з акваторыі Сляпянскай воднай сістэмы па вуліцы Каліноўскага 42-гадовага мужчыну без прыкмет жыцця, паведамляе Таварыства выратавання на водах.

Мужчына знаходзіўся на паверхні вады на адлегласці 0,5 метра ад берага (глыбіня ў дадзеным месцы каля 1,5 метра) у адзенні і абутку тварам уніз.

У непасрэднай блізкасці знаходзіліся рыбалоўныя прылады, вудка і складны пераносны зэдлік

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула