БЕЛ Ł РУС

БПЦ яшчэ раз змяніла свой лагатып — Маскве можа зноў не спадабацца

15.08.2025 / 16:19

Nashaniva.com

Пасля заўвагі з Масквы БПЦ вярнула згадку пра Маскоўскі патрыярхат. А цяпер зноў вырашыла зрабіць акцэнт на тым, што царква беларуская.

Патрыярх Кірыл і мітрапаліт Веніямін. Фота: БПЦ

Беларуская праваслаўная царква другі раз за месяц змяніла лагатып.

У ліпені Сінод РПЦ зрабіў Мінску заўвагу. У Маскве заўважылі, што БПЦ не выкарыстоўвае ў сваёй назве згадку аб сваёй прыналежнасці да Маскоўскага патрыярхата. У пачатку жніўня БПЦ «паправілася»: на лагатыпе на сайце назву змянілі на «Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхата». А ўласна «Беларуская праваслаўная царква» напісалі ў дужках.

Скрыншот «Хрысціянскай візіі»

У апошнія дні лагатып змянілі яшчэ раз, звярнула ўвагу «Хрысціянская візія». У экзархаце вырашылі памяняць дзве часткі назвы месцамі, каб надпіс «Беларуская праваслаўная царква» ўсё ж быў дамінуючым. Цяпер на лагатыпе згадка пра Маскоўскі патрыярхат пазначаная ў дужках.

Чытайце таксама:

Беларуская праваслаўная царква вярнула ў назву «Маскоўскі патрыярхат» пасля заўвагі з Масквы

На Валааме, дзе нядаўна былі Лукашэнка з Пуціным, павесілі фрэску, як расійскі вайсковец з Z перавязвае параненага ўкраінскага салдата

РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата

Каментары да артыкула