БЕЛ Ł РУС

Пяць чалавек загінулі, 100 пацярпелі ў выніку выбуху на парахавым заводзе ў Разанскай вобласці

15.08.2025 / 15:18

Nashaniva.com

Больш за 100 чалавек пацярпелі ў выніку выбуху і пажару на заводзе ў Разанскай вобласці, пяць чалавек загінулі, паведаміў губернатар Павел Малкоў. 

Прычыны таго, што адбылося, ён не ўдакладніў.

РІА Навіны раней паведамлялі, што на заводзе «Эластык» у Шылаўскім раёне Рязанскай вобласці выбухнуў порах.

«Выбух на заводзе адбыўся ў цэху, дзе вырабляецца порах, па прычыне парушэння тэхнікі бяспекі. Увесь цэх разбураны», — пісаў тэлеграм-канал Baza.

Расійскія СМІ адмаўляюць, што гэта быў удар беспілотніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула