БЕЛ Ł РУС

Трампа на Аляску суправаджаюць дзяржсакратар Рубіа і кіраўнік ЦРУ Рэткліф

15.08.2025 / 14:33

Nashaniva.com

Сустрэча двух прэзідэнтаў, як чакаецца, пачнецца ў 22:00 па мінскім часе.

Дональд Трамп і Марка Рубіа. Фота: Alex Brandon / AP

У склад амерыканскай дэлегацыі на сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа ў Анкорыджы ўвайшлі чатыры чалавекі: дзяржсакратар Марка Рубіа, міністры гандлю Говард Лутнік і фінансаў Скот Бэсент, а таксама дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф, паведаміў Белы дом, піша Бі-бі-сі.

Расійская дэлегацыя на сустрэчы на Алясцы прадстаўлена памочнікам прэзідэнта Юрыем Ушаковым, міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым, міністрам абароны Андрэем Белавусавым, міністрам фінансаў Антонам Сілуанавым і спецпрадстаўніком прэзідэнта Кірылам Дзмітрыевым.

Сустрэча двух прэзідэнтаў, як чакаецца, пачнецца ў 22:00 па мінскім часе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула