БЕЛ Ł РУС

У Бярэзінскім раёне мужчыну забілі пчолы

15.08.2025 / 14:34

Nashaniva.com

Сусед папрасіў дапамагчы з пчаліным вуллем. Усё скончылася трагедыяй.

Ілюстрацыйнае фота: gstudioimagen / vecteezy.com

Жыхар аграгарадка Багушэвічы Бярэзінскага раёна прыйшоў у госці да суседа і паскардзіўся, што знайшоў на дрэве ў сябе ў двары пчалінае гняздо. Мужчына папрасіў суседа дапамагчы гэтае гняздо прыбраць. Сусед быў пад градусам і пагадзіўся без роздумаў.

Час ішоў, а мужчына ўсё не вяртаўся. Гаспадар двара вырашыў праверыць, ці не здарылася чаго. Ён выйшаў на вуліцу і ўбачыў, што сусед ляжыць на зямлі. Мужчына выклікаў хуткую, але медыкі канстатавалі смерць 41-гадовага мужчыны.

Экспертыза паказала, што мужчына памёр ад анафілактычнага шоку. На целе загінулага знайшлі як мінімум 37 укусаў пчол. Акрамя таго, аналіз крыві паказаў, што мужчына быў моцна п'яны — 3,9 праміле спірту.

Відаць, у мужчыны была алергія на пчол. Акрамя таго, гэтыя насякомыя не пераносяць моцныя пахі, у тым ліку алкаголю. Ад мужчыны пахла спіртам, таму пчолы сталі агрэсіўней і напалі на яго.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула