Дачка Джо Байдэна апублікавала фатаграфію свайго мужа, на якой ён трымае за руку іншую жанчыну, і абвясціла пра развод
Дачка былога прэзідэнта ЗША Эшлі Байдэн апублікавала ў Instagram здымак, на якім яе муж, доктар Ховард Крэйn, зняты з невядомай жанчынай — ён трымае яе за руку. Пост з’явіўся ўсяго за некалькі гадзін да афіцыйнай заявы пра развод, піша Bild.
Інстаграм Эшлі Байдэн
Эшлі падпісала фота: «Мой муж і ягоная сяброўка трымаюцца за рукі». Публікацыя суправаджалася песняй пра нявернасць, а неўзабаве знікла з яе старонкі.
СМІ паведамляюць, што Эшлі патрабуе аліменты і доступ да страхоўкі на час шлюбарозводнага працэсу. Пры гэтым прычына разрыву ў дакументах указана як «разбурэнне шлюбу».
Эшлі і Ховард пазнаёміліся ў 2010 годзе праз брата Эшлі, Бо, а праз два гады ажаніліся ў Дэлавэры. Цягам 13 гадоў яны вялі даволі закрытае жыццё і рэдка з’яўляліся на публіцы.
Скандал стаў новым балючым эпізодам у жыцці сям’і Байдэнаў. У 1972 годзе Джо Байдэн страціў у аўтакатастрофе першую жонку Нэйлію і дачку Наомі, сыны Бо і Хантэр выжылі, але атрымалі траўмы.
У 2015 годзе памёр Бо Байдэн — генеральны пракурор штата Дэлавэр. Пасля гэтага Хантар і Эшлі засталіся адзінымі дзецьмі Джо Байдэна.