БЕЛ Ł РУС

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй

15.08.2025 / 12:14

Nashaniva.com

Сенатар вырашыў пракаментаваць перамовы Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна ў самым паўночным амерыканскім штаце. І ўзгадаў, што на Алясцы захаваліся праваслаўныя цэрквы.

Міхаіл Русы. Скрыншот відэа АНТ

Міхаіл Русы паразважаў аб сустрэчы Трампа і Пуціна ў праграме Марата Маркава. Міністр інфармацыі згадаў, што некалі Аляска была рускай зямлёй, а цяпер стала амерыканскай правінцыяй.

Русы ж лічыць, што Аляска і цяпер руская зямля. Ён згадаў, што там захаваліся праваслаўныя цэрквы. Відаць, былы віцэ-прэм'ер лічыць гэта маркерам рускасці.

«Я чытаў нядаўна, для мяне таксама было цікава, што гэта месца быццам бы вызначана самім Богам. Якраз вялікае рэлігійнае свята праваслаўнае. І цэрквы ў Анкорыджы захаваліся нашы праваслаўныя. 

Я думаю, гэта сімвалічна, што на гэтай зямлі, на рускай зямлі, будзе прынята нейкае рашэнне, якое дазволіць зрабіць крок да міру. Напэўна, рашэнне будзе прынята», — лічыць Русы.

Расійская імперыя каланізавала Аляску на мяжы XVIII-XIX стагоддзяў, а ў 1867 годзе прадала паўтара мільёна квадратных кіламетраў ЗША за 7,2 мільёна долараў. Цяпер пра расійскае мінулае самага вялікага па плошчы амерыканскага штата нагадваюць толькі хіба тыя ж праваслаўныя цэрквы, некаторыя геаграфічныя назвы і асобныя імёны і прозвішчы.

Чытайце таксама:

Мэр Ліды: Маё сэрца заўсёды належала Расіі. Усебакова падтрымліваю тую місію, якую яна выконвае

Сустрэча Трампа і Пуціна пачнецца а 22-й гадзіне

Сяргей Лаўроў прыбыў на Аляску на перамовы Трампа і Пуціна ў кофце з надпісам СССР

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы

Трамп спадзяецца на добрую сустрэчу з Пуціным, але не лічыць яе самай важнай

Крэмль: Падпісання дакументаў па выніках перамоў Пуціна і Трампа не плануецца

Каментары да артыкула