Маладога айцішніка з Магілёва асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію
Цімафею Караткевічу пагражала да шасці гадоў зняволення.
Цімафей Караткевіч ва ўніверстэце. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»
Цімафею Караткевічу 23 гады. Ён родам з Магілёва.
У школе Цімафей удзельнічаў у алімпіядах па гісторыі. У 2018-2019 гадах заняў трэцяе месца на абласной алімпіядзе. Пасля гэтага, у 2019 годзе, ён паступіў у Беларуска-расійскі ўніверсітэт на бюджэт на спецыяльнасць «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі», набраўшы 310 балаў з 400 магчымых.
Ягоная спецыяльнасць — інжынер-праграміст. Караткевіч скончыў універсітэт у 2023 годзе і шукаў працу ў IT.
Цімафей Караткевіч. Фота з ягонай старонкі ў Linkedin
Цімафей цікавіцца анімэ, коміксамі і камп'ютарнымі гульнямі. Таксама ён любіць фатаграфаваць і здымаць прыроду.
Дата затрымання Цімафея невядомая, але ён знік з сацсетак увесну 2025 года. Яго ўжо паспелі асудзіць па чатырох артыкулах — «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 1 арт. 367 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «ўступленне ў склад экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 3 арт. 361-1).
Хлопцу пагражала да шасці гадоў калоніі. Сутнасць абвінавачання, як і дакладны прысуд, невядомыя.
Чытайце таксама:
Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць
Айцішніца з Гродна вярнулася дадому з Польшчы. Яе затрымалі і будуць судзіць