«Нёман» урваў перамогу ў «Клаксвіка» па пенальці і прабіўся ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый
За выхад у асноўную стадыю беларускі клуб паспрачаецца з іспанскім «Рая Вальекана».
football.by
Тыдзень таму на Фарэрах «Нёман» прайграў 0:2, таму задача сёння была складаная.
Больш за гадзіну сёння ў гарадзенцаў нічога не атрымлівалася, але ў канцы другога тайма прарвала — беларускі клуб здолеў забіць два мячы, прычым вызначыліся легіянеры. Спачатку на 80-й хвіліне мяч у вароты адправіў кыргыз Жылжыгіт Барубаеў, а на 84-й украінец Юрый Панця.
Дадатковы час галоў не прынёс, усё скончылася серыяй пенальці, дзе быў мацнейшым «Нёман». Гулец Фарэраў прабіў міма.
Такім чынам «Нёман» у чацвертым раўндзе і за выхад у асноўную стадыю беларускі клуб паспрачаецца з іспанскім «Рая Вальекана». Матчы пройдуць 21 і 28 жніўня.
На папярэдніх стадыях з еўракубкамі развіталіся брэсцкае «Дынама», жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і мінскае «Дынама».
У мінулым годзе мінскае «Дынама» дабралася да асноўнай стадыі Лігі канферэнцый.