У Гомельскім раёне насмерць разбіўся кіроўца квадрацыкла
Сёння каля 17:00 у вёсцы Краснае Селішча Гомельскага раёна 44-гадовы кіроўца квадрацыкла, рухаючыся па адной з вуліц, не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы дарогі і ўрэзаўся ў жылы дом.
Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.
Высветлілася, што ён не меў права на кіраванне транспартным сродкам і не карыстаўся матацыклетным шлемам.