БЕЛ Ł РУС

Маляваныча не пусцілі ў Грузію — начаваць ён будзе ў спецпакоі

14.08.2025 / 17:7

Nashaniva.com

Акцёра Аляксандра Ждановіча без тлумачэнняў не пусцілі ў Грузію. Маляваныч ехаў туды, каб сустрэцца з сябрамі і правесці творчыя сустрэчы.

Ждановіч расказаў «Нашай Ніве», што цяпер ён знаходзіцца ў аэрапорце Кутаісі.

«Спачатку была затрымка на пашпартным кантролі, думаю, нешта яны ў базе знайшлі. Потым правялі нешта накшталт допыту: навошта, куды, да каго, чым займаецеся? Чаканне каля гадзіны, адмова», — кажа Аляксандр.

Начаваць акцёр будзе ў спецыяльным пакоі на тэрыторыі аэрапорта, абсталяваным для такіх выпадкаў, ежу яму дазволілі набыць за свае грошы. Умовы ў пакоі, кажа ён, сціплыя — шконкі з матрацам, але без пасцелі, прыбіральня.

Раніцай 15-га жніўня Ждановіч мусіць вылецець у Варшаву — ён больш за год жыве ў Польшчы, атрымаў там статус уцекача. Раней акцёр жыў у Грузіі, куды эміграваў з Беларусі праз палітычныя прычыны.

Чытайце таксама:

Маляваныч расказаў, чым адкупляўся ад даішнікаў

Маляваныч з'язджае з Грузіі. Куды і чаму?

Маляваныч расказаў, колькі ў яго скралі тэлефонныя махляры і чаму паверыў ім

Каментары да артыкула