БЕЛ Ł РУС

Беларуса выдалілі з базы Інтэрпала, дапамог Офіс Ціханоўскай

14.08.2025 / 15:19

Nashaniva.com

Мужчына больш не знаходзіцца ў базах Інтэрпала.

У 2020 годзе Алег (імя зменена) мірна пратэставаў супраць фальсіфікацыяў выбараў. У 2022-м яго абвясцілі ў вышук, затрымалі, катавалі і канфіскавалі дакументы. Пасля гэтага Алег выехаў з Беларусі і атрымаў абарону ў Польшчы, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

У 2024-м польская паліцыя затрымала яго па сфабрыкаваным абвінавачанні Інтэрпала. Але польскі суд адмовіўся выдаваць яго рэжыму, прызнаўшы, што яго чакае рэальная пагроза катаванняў, бесчалавечнага абыходжання і парушэння асноўных правоў у Беларусі.

Юрыдычная каманда Офіса падала афіцыйны запыт у Камісію па кантролі файлаў Інтэрпала (CCF) з поўным пакетам доказаў і юрыдычным абгрунтаваннем. 

У выніку: 8 жніўня Генеральны сакратарыят Інтэрпала афіцыйна пацвердзіў: Алег больш не знаходзіцца ў базах Інтэрпала, а 12 жніўня Камісія CCF замацавала гэты вынік афіцыйным лістом.

«Спробы рэжыму выкарыстоўваць Інтэрпал для пераследу нязгодных — гэта не толькі злоўжыванне міжнародным правам, але і прамая пагроза бяспецы беларусаў у выгнанні. Мы будзем супрацьдзейнічаць гэтаму на кожным этапе і заклікаем звяртацца да нас у падобных выпадках», — сказаў Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула