БЕЛ Ł РУС

У Заслаўі з рыштаванняў зваліўся рабочы

14.08.2025 / 14:38

Nashaniva.com

Няшчасны выпадак адбыўся 13 жніўня каля 18:00.

Ілюстрацыйнае фота

50-гадовы жыхар Вілейскага раёна зваліўся з будаўнічых лясоў падчас афарбоўкі сцен будынка, паведамляе «Прысталічча».

Відавочца, жыхар суседняга дома, пачуў глухі стук. Ён выйшаў на вуліцу і пабачыў рабочага, які ляжыць на зямлі. Мужчына неадкладна выклікаў хуткую дапамогу.

Медыкі шпіталізавалі пацярпелага ў рэанімацыйнае аддзяленне Мінскай абласной клінічнай бальніцы.

Мужчына атрымаў цяжкія траўмы. Стан пацярпелага ацэньваецца як вельмі цяжкі, ён знаходзіцца ў коме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула