«Ад прадзедаў спакон вякоў». У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам
Выява класіка з'явілася на будынку бібліятэкі.
Скрыншот відэа АНТ
У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам. Роспіс упрыгожыў будынак раённай бібліятэкі, якая носіць імя паэта.
Зараз мастакі дадаюць апошнія штрыхі да мурала, але кампазіцыя ўжо зразумелая. На сцяне з'явіўся партрэт Купалы, над ім ляцяць буслы. З’явіцца на мурале і першая страфа верша «Спадчына».
«Ад прадзедаў здаўна
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай».
Мурал ствараюць да Дня беларускага пісьменства, які сёлета прыме Ліда.