БЕЛ Ł РУС

Да 25 чалавек на месца. У Мінадукацыі расказалі пра самыя высокія балы і конкурсы

14.08.2025 / 14:28

Nashaniva.com

Першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч распавёў БелТА пра максімальныя конкурсы і прахадныя балы на спецыяльнасцях беларускіх ВНУ.

Фота: БелТА

Падчас прыёмнай кампаніі ў ВНУ Беларусі па шэрагу спецыяльнасцяў адзначаны рост прахадных балаў. Максімальны прахадны бал зарэгістраваны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на спецыяльнасці «міжнароднае права» — ён склаў 398. На бал менш спатрэбілася тым, хто паступае ў тую ж ВНУ на спецыяльнасць «міжнародная эканоміка і гандаль».

Каб паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на спецыяльнасць «электронная эканоміка», трэба было набраць 395 балаў.

У БДУ для «міжнароднай канфлікталогіі» неабходна было 394 пункты, для «эканамічнай інфарматыкі» — 393, для «міжнароднай лагістыкі» — 393.

Каб вучыцца на стаматолага ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, трэба было набраць 392 балы. Прахадны бал у 391 пункт быў зафіксаваны ў БДУ на спецыяльнасці «менеджмент» і ў БДУІР на спецыяльнасці «лічбавы маркетынг». Будучыя стаматолагі для вучобы ў ВДМУ набралі ад 390 балаў.

«Вялікі конкурс склаўся на спецыяльнасць «графічны дызайн і мультымедыадызайн» у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы (ГрДУ) — 25,8 чалавека на месца. На гэтую ж спецыяльнасць у БДУ конкурс склаўся 13,8 чалавека на месца.

На «міжнародным праве» Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава конкурс склаў 11,5 чалавека на месца, на «бізнэс-адміністраванні» БНТУ — 10, на «правазнаўстве» ГрДу імя Я.Купалы — 8,3 (на гэтую ж спецыяльнасць у Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна — 6,7 чалавека на месца), на «псіхалогію» ГрДу імя Я.Купалы — 7 чалавек на месца, на «інжынерную эканоміку» — Гомельскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт імя Сухога — 6,9.

Таксама сярод спецыяльнасцяў з высокімі конкурсамі — «аграбізнэс» Беларускі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт «Эканоміка і кіраванне» ГДТУ імя Сухога, «лагістыка» Брэсцкі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, «распрацоўка і эксплуатацыя нафтавых і газавых радовішчаў» ГДТУ імя Сухога.

Акрамя таго, выраслі конкурсы і прахадныя балы на спецыяльнасці натуральна-навуковага і інжынернага профіляў», — распавёў Аляксандр Бахановіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула