БЕЛ Ł РУС

Вядомы ўкраінскі комік Ігар Ластачкін далучыўся да 93-й брыгады «Халодны Яр»

14.08.2025 / 14:5

Nashaniva.com

Брыгада ваюе на Данбасе.

Ігар Ластачкін быў вельмі пазнавальнай медыйнай асобай. Ён нарадзіўся ў 1986 годзе ў Шымкенце ў Казахстане, скончыў школу ў Ташкенце, а пасля Нацыянальную металургічную акадэмію ў Днепрапятроўску.

Выступаў у КВЗ за зборную Днепрапятроўска, «Камеды клабе», граў у серыяле «Краіна У», выступаў у скетчах «Аднойчы ў Расіі», быў членам журы і трэнерам ва ўкраінскай «Лізе смеху», а таксама вядучым у «Рассмяшы коміка» Уладзіміра Зяленскага.

У 2022 годзе пасля поўнамаштабнага ўварвання расіян ва Украіну Ігар займаўся зборам сродкаў на валанцёрскіх пачатках, а ў сакавіку 2025 года далучыўся да 93-й асобнай механізаванай брыгады «Халодны Яр».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула