БЕЛ Ł РУС

Мінчанін выпадкова тыркнуў пальцам у вока знаёмай, а тая ў адказ ткнула яму ў бок нажом

14.08.2025 / 13:48

Nashaniva.com

Вынесены прысуд прыбіральшчыцы аднаго з мінскіх прадпрыемстваў за прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання выпадковаму знаёмаму, піша «Мінск-Навіны». 

У стане алкагольнага ап’янення, паводле даных пракуратуры, 52-гадовая жанчына пазнаёмілася з 42-гадовым мужчынам, які запрасіў яе да сябе ў кватэру на вул. Ташкенцкай. Яна была не супраць.

Яны пілі гарэлку і размаўлялі, як раптам гаспадар выпадкова тыркнуў госці пальцам у вока. Мінчанка раззлавалася, схапіла кухонны нож, які ляжаў на табурэтцы, і ўдарыла ім новага знаёмага ў бок.

У таго пачаўся моцны крывацёк. Асэнсаваўшы, што нарабіла, жанчына выклікала хуткую і пачала прасіць пацярпелага зманіць, што нібыта яго параніў на вуліцы незнаёмец.

Медыкі адвезлі мужчыну ў бальніцу, яго тэрмінова прааперыравалі. 

Жанчыну затрымалі.

— Абвінавачваная працуе прыбіральшчыцай на адным са сталічных камунальных прадпрыемстваў, раней ужо мела праблемы з законам, — пракаментаваў памочнік пракурора Заводскага раёна па асаблівых даручэннях Юрый Машкетаў, які выступаў па гэтай крымінальнай справе дзяржаўным абвінаваўцам.

Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Акрамя таго, абвінавачваная павінна выплаціць на карысць пацярпелага 6 тысяч рублёў у якасці матэрыяльнай кампенсацыі прычыненай маральнай шкоды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула