МАРГ знайшоў на Wildberries няправільныя чырвона-зялёныя сцягі і загадаў іх прыбраць
Яшчэ адзін расійскі маркетплейс афіцыйна папярэдзілі за продаж «няправільных» тавараў.
Ілюстрацыйнае фота Wildberries
МАРТ абвінаваціў папулярны расійскі маркетплейс Wildberries у тым, што ён прадае няправільныя дзяржсцягі Беларусі. У чым менавіта сцягі не адпавядалі закону, міністэрства не патлумачыла. Але дадало, што гэтыя тавары суправаджаліся яшчэ і няправільнай рэкламай.
На Wildberries можна знайсці вельмі шмат розных чырвона-зялёных сцягоў, на некаторых з іх не зусім правільны арнамент. Ёсць нават сцяг з партрэтам Лукашэнкі.
Так ці інакш, МАРТ распарадзіўся прыбраць няправільныя сцягі з продажу. Акрамя таго, ведамства вынесла маркетпляцу папярэджанне за продаж тавараў з «экстрэмісцкай» сімволікай. Яе МАРТ знаходзіць на Wildberries ледзь не кожны месяц.