У Мінску легкавік сутыкнуўся адразу з двума матацыкламі
Учора, каля 21:00, на сталічным праспекце Незалежнасці каля дома №56 адбылося ДТЗ.
Honda сутыкнулася адразу з двума матацыкламі — Kawasaki і Yamaha, паведамляюць у ДАІ.
Прычыны і абставіны аварыі яшчэ высвятляюцца.
39-гадовая жанчына, якая кіравала ружовым матацыклам Kawasaki, атрымала траўмы. Яе даставілі ў бальніцу для абследавання.