Дроны ўдарылі па НПЗ у Валгаградзе, гараць нафтапрадукты
Дроны ўдарылі па НПЗ у Валгаградзе, гараць нафтапрадукты. Пра гэта паведаміў кіраўнік рэгіёна Андрэй Бачароў.
«Сёння ўначы сіламі СПА Міністэрства абароны Расіі была адбіта масіраваная атака БПЛА на тэрыторыю Валгаградскай вобласці. У выніку падзення абломкаў узнікла разліццё і загаранне нафтапрадуктаў на Валгаградскім НПЗ», — заявіў ён.
Паводле яго слоў, пажар тушаць, пацярпелых няма.
Паводле даных расійскіх і ўкраінскіх тэлеграм-каналаў, удару падвергся НПЗ «Лукойл-Валгаграднафтаперапрацоўка».